Свабодны прафсаюз Беларускі аб’явіў пра зьяўленьне яшчэ адной галіновай арганізацыі ў сваім складзе — аб’яднаньня работнікаў аховы здароўя «Панацэя».
Заснавальнікамі прафсаюзнай арганізацыі сталі супрацоўнікі РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі, РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі ім. Аляксандрава, МНПЦ хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі, 3-й гарадзкой клінічнай лякарні ім. Клумава і іншых мэдычных установаў.
Сваёй задачай «Панацэя» ставіць абарону правоў і інтарэсаў супрацоўнікаў аховы здароўя, аб’яднаньне супольнасьці мэдыкаў, абмеркаваньне мэдычнай рэформы, а таксама пашырэньне магчымасьцяў міжнароднага супрацоўніцтва для работнікаў аховы здароўя.
Тыдзень таму Свабодны прафсаюз Беларускі злучыў нізавыя арганізацыі ў галіне навукі і адукацыі ў галіновую структуру «Асьветнiк».
Беларускія мэдыкі былі вельмі актыўныя падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ў 2020 годзе, за што многія зь іх пацярпелі ад ціску, арыштаў і іншых фомаў рэпрэсіяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабодны прафсаюз аб’яднаў прадстаўнікоў навукі і адукацыі ў галіновы прафсаюз «Асьветнік» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хуткія» для затрыманых, мэдычная тайна, турэмная мэдыцына, пацыенты-амапаўцы. Этычныя дылемы мэдыкаў падчас рэпрэсій ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як інжынэр-праграміст спрабуе легалізаваць незалежны прафсаюз на дзяржаўным прадпрыемстве