Былога прэмʼер-міністра Беларусі Сяргея Румаса вылучылі кандыдатам у назіральную раду Россельхозбанка, паведаміў Tut.by.
Россельхозбанк — дзяржаўны расейскі банк, найбуйнейшы крэдытор аграпрамысловага комплексу Расеі. Ягоную назіральную раду ўзначальвае міністар сельскай гаспадаркі Расеі Дзьмітры Патрушаў — сын дзяржсакратара Рады бясьпекі Расеі, былога дырэктара ФСБ Мікалая Патрушава.
Сяргей Румас пакінуў пасаду прэмʼер-міністра Беларусі ў чэрвені 2020 г оду.
У лютым 2021 году затрымалі сяброў Румаса. Сам ён у гэты час быў у Вялікай Брытаніі і Казахстане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Румас зь Лёндану пракамэнтаваў затрыманьне банкіраў і расказаў пра свае пляны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры крызісы, якія навісьлі над беларускай эканомікай. Тлумачыць экспэрт