«Цяжка асэнсаваць: улады заяўляюць, што пратэстоўцаў — мізэрная меншасьць, але баяцца намаганьняў, якія сьведчаць пра адваротнае. Доступ да апытаньня пра перамовы з уладамі пры міжнародным пасярэдніцтве быў заблякаваны сёньня, калі 450 000 беларусаў сказалі „за“ менш як за 24 гадзіны», — гаворыцца ў камэнтары дыпмісіі на яе старонцы ў Твітэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спроба блякаваньня не ўплывае на бясьпеку і працу». На «Голасе» амаль паўмільёна чалавек прагаласавалі за перамовы18 сакавіка Ціханоўская абвясьціла пра старт на плятформе «Голас» агульнанацыянальнага галасаваньня за арганізацыю перамоў з прадстаўнікамі ўлады пры міжнародным пасярэдніцтве. 19 сакавіка зьявілася інфармацыя пра блякаваньне сайта «Голасу» ўладамі.
«Блякаваньне — чаканы і прадказальны крок з боку ўладаў, якія разумеюць, на што здольныя беларусы з дапамогай „Голасу“. Паводле нашых падлікаў, са жніўня 2020 году гэта шостая публічная спроба спэцслужбаў „зламаць“ плятформу», — гаворыцца ў паведамленьні стваральнікаў «Голасу» ў сувязі зь цяперашняй сытуацыяй.
Паводле іх слоў, праца сэрвісу зробленая так, што асноўнае дзеяньне, а цяпер гэта галасаваньне аб ініцыятыве Ціханоўскай, адбываецца «ў бясьпечных і недаступных для блякаваньня мэсэнджарах Telegram і Viber».
На 20 гадзін 19 сакавіка ўдзел у галасаваньні ўзялі 517 тыс. чалавек.