Мікалая Давідчыка затрымалі на патрабаваньне беларускай Генпракуратуры.
Пра затрыманьне паведамляе «Новая газета». Мікалай Давідчык зь Ліды. На радзіме яму пагражае крымінальная адказнасьць за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Цяпер Давідчыку пагражае экстрадыцыя з Расеі. За яго лёсам сочыць беларуская дыяспара ў Маскве. Мужчыну ўжо знайшлі адваката, але абаронцу да затрыманага пакуль не пускаюць.
Раней расейскія ўлады неаднаразова затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі. Экстрадыцыі, у прыватнасьці, чакаюць чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу Аляксей Кудзін і сябра страйкаму «Беларуськалію» Андрэй Прылуцкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвёра беларусаў чакаюць экстрадыцыі з Расеі ў крымінальных справах за пратэсты ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы ў Расеі страйковец зь «Беларуськалію» падаў заяву аб прызнаньні яго ўцекачом ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Едзьце ў Беларусь, там і рабіце рэвалюцыю». Як дваім беларусам давялося пакінуць Расею за ўдзел у пратэстах