Больш як у паловы жыхароў Санкт-Пецярбургу выявілі антыцелы да каранавірусу

Санкт-Пецярбург, Расея, архіўнае фота

Такія вынікі дасьледаваньня мясцовага Эўрапейскага ўнівэрсытэту зь некалькімі клінікамі і лябараторыямі, паведаміла Meduza.

Антыцелы выявілі ў 53,4% чалавек з рэпрэзэнтатыўнай выбаркі. Аналізы ў іх узялі ў пачатку лютага.

З улікам паправак на адчувальнасьць тэстаў, аўтары дасьледаваньня зрабілі выснову, што антыцелы ёсьць прыкладна ў 2,5 мільёна жыхароў Санкт-Пецярбургу.

Афіцыйна ў Санкт-Пецярбургу выявілі 382 тысячы выпадкаў COVID-19, ад якога памерлі 11 743 чалавекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі адрэагавала на зьвесткі пра зьмяншэньне колькасьці мэдычных работнікаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы здагадаліся, адкуль бяруцца новыя варыянты каранавірусу