Зь дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» звольнілі актораў Алену Гіронак, Сяргея Жбанкова, Эмілію Пранскуце і Вераніку Пляшкевіч. Зь імі не працягнулі кантракты.
Паводле акторкі Эміліі Пранскуце, на тэлебачаньні патлумачылі, што кантракты не працягнулі, бо мяняецца канцэпцыя перадачы. Кантракты з акторамі былі да 1 красавіка.
Пакуль у «Калыханцы» ідуць праграмы, якія былі запісаныя загадзя з удзелам звольненых.
Акторы пакуль устрымаліся ад камэнтароў.
Раней адна са звольненых — акторка Алена Гіронак, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Купала», расказала Свабодзе пра сваё жорсткае затрыманьне падчас маршу 26 кастрычніка. Пасьля другога затрыманьня яе ў сьнежні мінулага году аштрафавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта пра беларускі боль». Рэжысэр Аляксей Палуян пра фільм «Сьмеласьць», які зафіксаваў беларускі пратэст ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З драматычнага тэатру ў Горадні звальняюць актрысу з 30-гадовым стажам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Да газавых камэраў адзін крок». Гісторыя магіляўчанкі, якую звольнілі з тэатру за «палітыку»