Найбольшую колькасьць заўзятараў сабраў матч «Дынама» (Менск) — «Тарпэда-БелАЗ» (Жодзіна) — 993 гледачы на стадыёне ФК «Менск». Меней за ўсё людзей сабралася на тым жа стадыёне на гульні «Іслач» (Менскі раён) — «Славія» (Мазыр) — 180 чалавек, паведамляе Tribuna.
Пры гэтым летась на гульнях 1-га туру ў сярэднім прысутнічалі 1309 чалавек — на 58,5% болей, чым сёлета.
Адна з галоўных прычын рэзкага падзеньня аўдыторыі на стадыёнах — байкот заўзятараў. Перад пачаткам сэзону фанаты практычна ўсіх клюбаў Найвышэйшай лігі заявілі, што маюць намер байкатаваць матчы праз сытуацыю ў краіне. Шэраг фанатаў камандаў розных ліг не наведвае матчы яшчэ з другой паловы 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяперашняя палітыка вядзе ў тупік». Футбольны фанат аб рашэньні байкатаваць матчы чэмпіянату БеларусіПрыхільнікі толькі аднаго клюбу — «Крумкачоў» — адкрыта заявілі, што працягнуць актыўную падтрымку на матчах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заўзятары «Крумкачоў» адмовіліся байкатаваць матчы сваёй камандыНа мінулым тыдні спробу асудзіць байкот прыхільнікаў клюбу зрабілі ў Гомлі. Адміністрацыя ФК «Гомель» выступіла з заявай аб тым, што «сапраўдныя заўзятары» абавязкова прыйдуць падтрымаць каманду. Гэтую заяву падалі як пазыцыю ўсяго трэнэрскага штабу і каманды футбалістаў. Аднак 5 гульцоў каманды паведамілі, што ў іх пра пазыцыю ніхто не пытаўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяцёра гульцоў ФК «Гомель» паведамілі, што кіраўніцтва клюбу выдала крытыку ў бок фанатаў за агульную пазыцыю каманды