«Працоўная група распрацавала цалкам новую рэдакцыю праекту Канстытуцыі, якая адказвае на выклік сёньняшняга часу. У новым праекце прапануецца правесьці зьмены з прэзыдэнцкай на парлямэнцкую форму праўленьня», — цытуе Інтэрфакс Валера Журакоўскага, аднаго з распрацоўнікаў дакумэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмʼер-міністар пра зьмены ў Канстытуцыю: «Мы не павінны аслабіць прэзыдэнцкую ўладу»У такім выпадку парлямэнт будзе прызначаць прэм’ер-міністра і зацьвярджаць урад. Прэзыдэнт у гэтай сыстэме будзе выконваць прадстаўнічыя функцыі: рэпрэзэнтаваць краіну на міжнароднай арэне, выступаць арбітрам паміж парлямэнцкімі фракцыямі ў сытуацыях, калі тыя ня змогуць дамовіцца аб складзе ўраду, адзначыў Валер Журакоўскі.
Гаворачы пра судовую сыстэму, ён паведаміў, што дзеля забесьпячэньня яе рэальнай незалежнасьці абраны прынцып самакіраваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей прапанаваў адмовіцца ад «нэўтралітэту» ў Канстытуцыі Беларусі. Яго падтрымаў прадстаўнік Генштабу«Для гэтага ў праекце Канстытуцыі прапануецца стварыць новы, пастаянна дзейны орган судзейскага самакіраваньня — Нацыянальную раду правасудзьдзя. Дзьве траціны яе сябраў будзе абірацца зьездам судзьдзяў, астатняя частка — калегіяй адвакатаў. Гэты орган будзе вырашаць пытаньні дысцыплінарнай адказнасьці», — растлумачыў ён.
Таксама прапануецца ўзмацніць ролю Нацыянальнага банку, які павінен самастойна вызначаць парамэтры грашова-крэдытнай палітыкі без узгадненьня з прэзыдэнтам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў пра праект новай Канстытуцыі і ўмовы свайго сыходуУнесеныя істотныя зьмены і ў прынцып фармаваньня выбарчых камісій.
«Цэнтральная выбарчая камісія павінна фармавацца на парытэтных асновах парлямэнтам, прэзыдэнтам і Вярхоўным судом. У сваю чаргу, ніжэйшыя камісіі будуць ствараць вышэйшыя выбарчыя камісіі. Гэта зьнізіць уплыў выканаўчай улады і на склад камісій, і на іх рашэньні», — зьвярнуў увагу распрацоўнік праекту.
Валер Журакоўскі таксама прапануе адкарэктаваць падыход да мясцовага самакіраваньня ў адпаведнасьці са стандартамі Эўрапейскай хартыі. Так, кіраўнікоў мясцовых выканкамаў будуць выбіраць дэпутаты, абраныя жыхарамі адпаведных тэрыторый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разьвязаньне крызісу, які пачаўся з выбараў, магчымае толькі праз выбары» —прадстаўнік Ціханоўскай па выбарах, які 10 гадоў працаваў у АБСЭПаводле прадстаўніка Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы Анатоля Лябедзькі, цяпер перад працоўнай групай стаіць задача абмеркаваць прапанаваныя зьмены зь як мага большай колькасьцю беларусаў.
Таму сакавік абвешчаны месяцам Канстытуцыі — у прывязцы да сьвяточнай даты 15 сакавіка (дата прыняцьця Асноўнага закону). Да восені павінен быць дакумэнт, які можна адпраўляць на галасаваньне, сказаў Лябедзька.