Пра гэта Мезенцаў сказаў у інтэрвію тэлеканалу РБК. Паводле Мезенцава, расейскія дыпляматы не гатовыя весьці размову з тымі сіламі, якія накіраваныя на «падрыў дзяржаўных асноў».
«Расейская амбасада гатовая размаўляць з тымі грамадзкімі сіламі, якія не вядуць працу для падрыву дзяржаўных асноў Рэспублікі Беларусь», — патлумачыў Мезенцаў.
Паводле Мезенцава, просьбу аб сустрэчы прадстаўнікі беларускай апазыцыі накіроўвалі яму асабіста. «Прадметам сустрэчы пазначаліся ў тым ліку кірункі ўзаемадзеяньня так званай Каардынацыйнай рады з Расейскай Фэдэрацыяй», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Мы спрабавалі ўсталяваць кантакт з Крамлём, нам ніхто не адказаўМезенцаў не разумее сутнасьці Каардынацыйнай рады, ён параўнаў яе з «клюбам філятэлістаў».
«Яна адна, а можа, іх пяць, дваццаць... Гэта людзі, якіх ніхто ніколі не выбіраў. Гэта адно з грамадзкіх аб’яднаньняў, можа быць, такое ж, як Таварыства аматараў кнігі, філятэлістаў, нумізматаў, заўзятараў таго ці іншага клюбу. Але тады яны мусяць займацца ў грамадзкім полі клюбнай працай, а не зьвяржэньнем улады», — так расейскі амбасадар адазваўся аб працы Рады.
Рэакцыю ўладаў Беларусі на стварэньне і працу Каардынацыйнай рады расейскі амбасадар назваў «адэкватнай і канстытуцыйнай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці прызначаць амбасадарам у Менск «новага Бабіча»? Думка расейскага экспэрта ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыватнае меркаваньне маладога супрацоўніка». Расейскі амбасадар пракамэнтаваў спрэчку вакол постаці Касьцюшкі