«На працягу многіх тыдняў мы спрабавалі ўсталяваць кантакт з Крамлём. Нам ніхто не адказаў», — сказала яна ў інтэрвію швайцарскай газэце Tagesanzeiger.
«Я думаю, што Пуцін шукае шлях, як зрабіць так, каб Лукашэнка змог сысьці і каб гэта не выглядала як перамога народу», — сказала яна.
У кастрычніку прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Масква не зьбіраецца кантактаваць зь Ціханоўскай: «Спадарыня Ціханоўская не знаходзіцца ў Беларусі, наўрад ці можна сказаць, што яна неяк удзельнічае ў жыцьці Беларусі. Якіх-небудзь кантактаў не плянуецца».