Гурт «Разьбітае сэрца пацана» выйшаў на волю пасьля 15-дзённага арышту за канцэрт на закрытай вечарынцы. Хлопцы распавялі, як на ўласным аўто падвозілі АМАПаўца, віншавалі ў турме з народзінамі аднаго з вакалістаў Паўла Гарадніцкага і прэзэнтавалі ўрывак з новага альбому «Шансoff», напісанага ў Жодзінскай турме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі судоў пасьля разагнанага канцэрту «РСП»: 660 дзён арышту і 13 тысяч рублёў штрафаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя ў дамах затрыманых музыкаў РСП шукала пратэставую сымболіку