Бэрнс — былы амбасадар ЗША ў Маскве, кар’ерны дыплямат з 33-гадовым стажам. Яго зацьвярджэньне Кангрэсам можа прайсьці і бяз голасу Круза, аднак у гэтым выпадку яно зойме больш часу. «Я перастану блякаваць кандыдатуру, калі адміністрацыя Байдэна выканае свой абавязак па выяўленьні і адпраўцы пад санкцыі караблёў і кампаній, якія будуюць пуцінскі газаправод», — заявіў сэнатар ў твітэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: Байдэн лічыць «Паўночны паток – 2» кепскай угодай для ЭўропыПрыняты Кангрэсам Закон аб абароне энэргетычнай бясьпекі Эўропы прадугледжвае санкцыі ў дачыненьні да кампаній і прыватных асобаў, якія ўдзельнічаюць у праекце будаўніцтва газаправода, — нагадвае «Голас Амэрыкі». Аднак канкрэтныя дзеяньні супраць будаўнікоў і іх тэрміны мае вызначаць прэзыдэнт.
Напярэдадні група з 40 сэнатараў-рэспубліканцаў зьвярнулася да адміністрацыі Байдэна з патрабаваньнем ўзмацніць санкцыі супраць праекту. «Няздольнасьць адміністрацыі вызначыць і ўвесьці новыя санкцыі сьведчыць пра яе гатоўнасьць дазволіць прэзыдэнту Пуціну ўсталяваць здушальны кантроль над пастаўкамі газу ў Эўропу і ўзмацніць свой уплыў», — гаворыцца ў іх звароце.
Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс заявіў у чацьвер, што новыя санкцыі ў дачыненьні да ўдзельнікаў будаўніцтва могуць быць уведзеныя ўжо ў траўні.
- Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» пачалося ў 2018 годзе. ЗША і многія краіны Эўразьвязу лічаць, што запуск газаправода ўзмоцніць залежнасьць ЭЗ ад Расеі і дазволіць Маскве аказваць большы ціск на Ўкраіну, эканоміка якой значна залежыць ад расейскага транзыту. Крэмль заяўляе, што праект ня мае на ніякіх мэтаў, акрамя эканамічных.