Аб затрыманьні сямі берасьцейскіх анархістаў зь «міжнароднай злачыннай арганізацыі» паведаміла 5 сакавіка прэс-служба МУС.
«На семярых удзельнікаў „Рэвалюцыйнага дзеяньня“ выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС падчас апэратыўнай працы па крымінальнай справе, распачатай па факце стварэньня злачыннай арганізацыі і ўдзелу ў ёй. Маладыя людзі знаходзяцца ў ІЧУ», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Паводле дадзеных ГУБАЗіК, больш за 15 анархістаў зь Берасьцейскай і Менскай абласьцей хаваюцца ва Ўкраіне і ў Польшчы.