«І калі б я вам яшчэ расказаў... Гэта ўжо КДБ вам у бліжэйшы час раскажа, колькі сюды тратылу завезьлі і нават плястыду. Хто спэцыяліст, той ведае. Гэта не Аўтуховіча група. Гэта ўжо новыя. Добра, што іх прыкрылі. І там арсэналы. Навошта? » — заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытаньне журналіста падчас размовы з работнікамі мотавелазаводу, піша БЕЛТА.
У лютым на Ўсебеларускім народным сходзе старшыня КДБ Іван Тэртэль казаў, што ў Беларусі нібыта спынілі дзейнасьць тэрарыстычных «групы Аўтуховіча» і «групы Аліневіча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс 17 беларусаў у пералік асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці. Хто гэта?28 кастрычніка 2020 году ля ўкраінскай мяжы затрымалі 4 анархістаў — Ігара Аліневіча, Зьмітра Дубоўскага, Зьмітра Разановіча і Сяргея Раманава. У іх нібыта знайшлі 2 адзінкі агнястрэльнай зброі з боепрыпасамі, баявую ручную гранату, траўматычны пісталет і патроны да яго, халодную зброю і балёнчыкі зь пярцовым газам, форму і заплечнікі вайсковага ўзору, палаткі, сапэрную рыдлёўку, сякеру, ліхтары, ноўтбукі і пляншэты, GPS-трэкеры, відэарэгістратары, фотакамэру і іншае. У КДБ лічаць, што «група Аліневіча» пасьпела зрабіць у Мазыры падпал аддзелу ДАІ і падпаліць машыны ля будынку пракуратуры ў Салігорску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спрабуюць зьбіць хвалю веснавых пратэстаў». Што вядома пра затрыманых анархістаўПра затрыманьне «групы Аўтуховіча» дзяржаўныя СМІ расказалі ўвечары 8 сьнежня. Яны паведамілі, што за падпаламі дома міліцыянта ў Ваўкавыску і падрывам аўтамабіля супрацоўніка міліцыі ў Горадні стаіць групоўка, якой кіраваў ваўкавыскі прадпрымальнік і актывіст Мікалай Аўтуховіч. Спачатку СК завёў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 218 КК «Наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці, зьдзейсьненае агульнанебясьпечным спосабам». Потым Генпракуратура перакваліфікавала яго на ч. 1 арт. 289 «Акт тэрарызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён рыцар свабоды». Што з затрыманымі па справе Мікалая Аўтуховіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня КДБ Тэртэль паабяцаў знайсьці «усіх памагатых фашыстаў», як гэта рабілі ягоныя папярэднікі