«Мы, заўзятары, народнай каманды „Крумкачы“, супраць гвалту і беззаконьня, якое чыніцца ў Беларусі.
У сваю чаргу мы да канца адданыя сваёй камандзе. У самы адказны момант у гісторыі краіны нашы хлопцы паказалі, што яны на баку народу, на баку праўды. „Крумкачы“ ўжо моцна пацярпелі за сваю цьвёрдую пазыцыю. А таму мы ня можам кінуць нашых хлопцаў у гэты складаны для ўсёй каманды час.
Мы будзем падтрымліваць іх на стадыёне. Бо кожная гульня нашай каманды цяпер — гэта барацьба дабра са злом. І мы верым, што дабро хутка пераможа», — напісалі заўзятары.
Раней аб байкатаваньні матчаў каманды паведамілі фанаты футбольных клюбаў: вышэйшай лігі — БАТЭ, «Слуцка», брэсцкага «Дынама», «Нёмана», «Шахтара», «Віцебску», «Тарпеда-БелАЗа», «Мінска», «Смаргоняў»; першай лігі — «Маладэчна», «Дняпра», «Граніту»; менскага «Тарпэда», хакейнага менскага «Дынама», валейбольнага «Заходняга Буга».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяперашняя палітыка вядзе ў тупік». Футбольны фанат аб рашэньні байкатаваць матчы чэмпіянату Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заўзятары дзясятка футбольных клюбаў Беларусі заявілі, што да зьмены ўлады ня будуць наведваць матчы