Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт Ціханоўскай Кавалеўскі правёў сустрэчы ў МЗС Бэльгіі, Генэральным дырэктараце па добрасуседзтве і перамовах аб пашырэньні (DG NEAR) і Эўрапейскай службе зьнешніх сувязяў.
«Падчас сустрэчаў абмяркоўваліся захады палітычнага, фінансавага, эканамічнага і санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязьняў і правесьці новыя выбары», — гаворыцца ў паведамленьні.
Акрамя гэтага, гаворка ішла аб дапамозе рэпрэсаваным беларусаў, незалежным мэдыя, грамадзянскай супольнасьці, уключаючы страйкамы і рух рабочых, прыватнаму бізнэсу, якія пацярпелі ад перасьледу рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «50–80% у апазыцыі». Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай — аб працы зь сілавікамі і чыноўнікамі, якія супраць Лукашэнкі, але баяцца сыходзіцьАбмяркоўваўся таксама «усёабдымны плян дапамогі ЭЗ для Беларусі на пэрыяд транзыту і пасьля правядзеньня дэмакратычных выбараў і іншыя захады па арганізацыі макраэканамічнай дапамогі для Беларусі».