Пра гэта паведамляе Reuters.
Гэты крок дзьвюх дзяржаваў-чальцоў ЭЗ адбываецца на фоне росту раздражненьня затрымкамі ў распаўсюдзе ў ЭЗ вакцынаў супраць каранавірусу. У Ізраілі гэты працэс адбываецца значна хутчэй.
Канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц заявіў, што хоць прынцып, паводле якога ЭЗ купляе вакцыны для дзяржаваў-чальцоў, быў правільны, аднак Эўрапейскае агенцтва па леках (ЕМА) занадта павольна іх ухваляла.
«Такім чынам, мы мусім падрыхтавацца да далейшых мутацыяў і больш не павінны залежаць толькі ад ЭЗ у вытворчасьці вакцынаў другога пакаленьня», — гаворыцца ў сёньняшняй заяве кіраўніка ўраду Аўстрыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бразыльскі варыянт каранавірусу — што мы ведаем пра P1Прэм’ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн таксама крытычна ацаніла праграму вакцынацыі ЭЗ.
«Я ня думаю, што гэта можна зрабіць самастойна, але нам трэба павялічыць магчымасьці. Вось чаму нам цяпер пашанцавала пачаць партнэрства з Ізраілем», — сказала яна.
На пытаньне, ці хочуць Данія і Аўстрыя рабіць аднабаковыя захады, каб атрымаць вакцыны, Фрэдэрыксэн сказала: «Вы можаце гэта так назваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар аховы здароўя: масавая вакцынацыя беларусаў ад COVID-19 пачнецца з красавікаКурц і Фрэдэрыксэн зьбіраюцца прыехаць у Ізраіль на гэтым тыдні, каб азнаёміцца з ізраільскай практыкай хуткага вакцынаваньня.
Усё больш краінаў ЭЗ замаўляюць партыі вакцын у Расеі і Кітаі, хоць ЕМА яшчэ не прыняла рашэньня наконт таго, наколькі яны бясьпечныя і эфэктыўныя.
Славаччына ў панядзелак замовіла 2 мільёны дозаў расейскай вакцыны Sputnik V. Чакаецца, што палова прыбудзе ў гэтым месяцы.
Чэхія, якая цяпер сутыкаецца з найгоршай успышкай COVID-19 ва ўсім Эўразьвязе, таксама разглядае магчымасьць замовіць расейскі Sputnik V.
Тым часам Вугоршчына набыла вакцыну, распрацаваную кітайскай кампаніяй Sinopharm, а прэмʼер-міністар Віктар Орбан паведаміў у нядзелю, што ўжо прышчапіўся ёю.