Гэта значыць, што сярод людзей, якія атрымалі дзьве дозы вакцыны, колькасьць хворых каранавіруснай інфэкцыяй на 95 адсоткаў менш, чым сярод не прышчэпленага насельніцтва. У дачыненьні да цяжкай формы інфэкцыі і да сьмяротнага зыходу гэты паказчык дасягае 99 працэнтаў.
У ходзе клінічных выпрабаваньняў да пачатку вакцынацыі эфэктыўнасьць вакцыны ацэньвалася ў тыя ж 95 адсоткаў.
Дасьледаваньне, як паведамляе Der Spiegel, таксама паказала, што вакцына эфэктыўная ня толькі для абароны ад інфэкцыі, але і прадухіляе яе перадачу — у 89,4 адсотка выпадкаў вакцынаваныя не перадаюць вірус іншым людзям.
У Ізраілі да цяперашняга моманту хаця б адну дозу вакцыны атрымалі ўжо каля паловы насельніцтва краіны, а каля 2,9 мільёнаў — гэта 30 працэнтаў — атрымалі дзьве дозы. Вакцынацыя пакуль не праходзіць сярод дзяцей. Улады паставілі задачу прышчапіць усё дарослае насельніцтва да канца сакавіка.
З пачаткам кампаніі па масавай вакцынацыі колькасьць новых выпадкаў інфэкцыі і сьмерцяў ад яе ў Ізраілі пачала зьніжацца. У сярэдзіне студзеня ў краіне было каля 80 тысяч актыўных выпадкаў хваробы, цяпер іх менш за 50 тысяч. Улады краіны пачалі паступова аслабляць каранцінныя захады — плянуецца дазволіць тым, хто зрабіў вакцынацыю, наведваць рэстараны, культурныя мерапрыемствы, а таксама выяжджаць за мяжу.
Адносна шпаркімі тэмпамі ідзе вакцынацыя таксама ў Вялікабрытаніі і ЗША. Краіны ЭЗ ад іх прыкметна адстаюць.