«Пасьля перамоваў у Сочы з прэзыдэнтам Расеі мы дамовіліся, што шэраг пытаньняў абмяркуем на ўзроўні кіраўнікоў урадаў і сілавога блёку. Шмат пісалі пра гэтую сустрэчу; на жаль, 70% — поўная брахня і выдумкі. Я нават не зьбіраюся пералічваць усё, што абмеркавалі. Зазналі рэвізію літаральна ўсе пытаньні беларуска-расейскіх стасункаў», — цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці дадуць грошы Лукашэнку? Расейскі палітоляг пра сустрэчу з Пуціным у СочыПаводле Лукашэнкі, у Сочы абмяркоўвалася ўзаемадзеяньне ў фармаце саюзнай дзяржавы, пытаньні каапэрацыі і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама супрацьстаяньне розным выклікам, у тым ліку вонкавым.
«Пры гэтым, напрыклад, тэма даваньня Беларусі расейскага крэдыту не абмяркоўвалася, і яе першапачаткова не было ў парадку дня. Таксама не ўздымалася пытаньне так званага трансфэру ўлады, пра што пісалі некаторыя рэсурсы», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ізноў размаўляў з Пуціным. Гэтым разам па тэлефонеАкрамя таго, ён закрануў пэрспэктывы так званай «саюзнай дзяржавы» з Расеяй:
«Па-першае, сёньня сьвет зьмяніўся настолькі, што размова аб тым, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі ці наадварот, не стаіць. Было б па-дурному нават працаваць у гэтым кірунку. Па-другое, гэта абсалютна ня трэба. Таму што, існуючы як сувэрэнная незалежная дзяржава, мы можам выстраіць такую сыстэму адносінаў, што яна будзе больш магутнай, чым у самой Расейскай Фэдэрацыі ўзаемаадносіны асобных тэрыторый», — лічыць ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусі і Расеі засталося дапрацаваць 6-7 інтэграцыйных «дарожных мапаў» з 33-х, — ЛукашэнкаПерамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна 22 лютага ў Сочы доўжыліся больш за шэсць гадзін, афіцыйных заяваў па выніках не было. Акрамя пратакольнай сустрэчы, яны пакаталіся на лыжах і сьнегаходах, разам паабедалі.