Судовы канвэер: калёнія, хімія, суткі, штрафы; старэйшы Лукашэнка саступіў месца малодшаму. Найважнейшае за 26 лютага

16-гадовы Мікіта Залатароў (справа), які атрымаў 5 гадоў выхаваўчай калёніі 22 лютага, стаў наймалодшым палтівязьнем Беларусі

Найважнейшыя падзеі 26 лютага.

У судзе Савецкага раёну Менску вынесьлі прысуд у справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага зь міліцэйскага аўтамабіля. Мікіта Афанасьеў і Мікіта Трацьцякевіч атрымалі па 3 гады каленіі, Андрэй Іванюшын — 2,5 года.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тром менскім байкерам, якія адбілі знаёмага ад сілавікоў, прысудзілі да 3 год у калёніі

Суд Заводзкага раёну Менску асудзіў 36-гадовага прадпрымальніка Аляксандра Аграйцовіча на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову. Суд прызнаў яго вінаватым у публікацыі ў ютуб-канале «заведама ілжывых зьвестак пра чальцоў выбарчай камісіі, якія зьнеслаўляюць іх гонар і годнасьць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назіральніка на парлямэнцкіх выбарах асудзілі на 2 гады «хіміі» за паклёп на сябраў выбарчай камісіі

Суд Кастрычніцкага раёну Менску асудзіў Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Тацьцянка на 3 гады «хіміі» кожнага за інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сьцяга.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двух менчукоў асудзілі на тры гады «хіміі» за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Яўгена Дзьмітрыева вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак, і даў яму два гады калёніі. 4 кастрычніка падчас нядзельнага маршу Яўген кінуў трубу ў вадамёт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Яўгена Дзьмітрыева асудзілі на два гады калёніі

Штрафамі і арыштамі суды 26 лютага пакаралі групу жыхароў дому на вуліцы Нёманскай, 42, у Менску за спробу зьвярнуцца з калектыўным зваротам да дэпутаткі Ганны Старавойтавай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падпісанты звароту да дэпутаткі атрымалі штрафы і суткі

26 лютага ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ўпершыню за 24 гады зьмяніўся старшыня. Алімпійскі сход замест Аляксандра Лукашэнкі абраў ягонага сына Віктара Лукашэнку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту стаў Віктар Лукашэнка. Будуць новыя санкцыі МАК?