Прыгожын у адказ параўнаў дзеяньні ФБР з «паляваньнем на ведзьмаў» і абвінаваціў ЗША ў спробах зрабіць з Расеі «страшылку».
У ЗША Прыгожына зьвязваюць зь дзейнасьцю Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў — так званай «фабрыкі троляў». Супраць бізнэсмэна і яго кампаній уведзеныя санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанію супраць апазыцыі падчас выбараў у Маскве арганізаваў «кухар Пуціна», — СМІТакую ж суму ФБР абяцае за дапамогу ў арышце расейца Канстанціна Кілімніка.
Кілімнік родам з Украіны. Ён працаваў памочнікам Пола Манафорта, былога кіраўніка перадвыбарчага штабу экс-прэзыдэнта Дональда Трампа. У 2018 годзе Злучаныя Штаты абвінавацілі расейца ў перашкодзе правасудзьдзю і выдалі фэдэральны ордэр на яго арышт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пол Манафорт дзяліўся вынікамі перадвыбарчых апытаньняў з пасярэднікам РасеіПаводле зьвестак ФБР, у ЗША Кілімнік быў пасярэднікам паміж расейскімі і ўкраінскімі бізнэсмэнамі і палітыкамі. Сьледчыя мяркуюць, што ён зьвязаны з расейскай выведкай. Акрамя таго, экс-памочнік Манафорта, як мяркуецца, займаўся лабіяваньнем інтарэсаў замежнай дзяржавы ў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашая норма — 120 камэнтаў за дзень». Жыцьцё крамлёўскага троля