У Андрэя Кухарчыка, рэдактара сайту «Виртуальный Брест», правялі ператрус, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У яго забралі кампутар, тэлефон і некалькі старых цьвёрдых дыскаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра «карагодную» справу, шукаюць фота.
Летась у жніўні «Виртуальный Брест» трапіў у сьпіс рэсурсаў, доступ да якіх заблякаваны на загад Міністэрства інфармацыі.
13 верасьня падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў сотні берасьцейцаў выйшлі на скрыжаваньне праспэкта Машэрава і бульвара Касманаўтаў, дзе сталі ў карагод. Тады сілавікі ўжылі супраць пратэстоўцаў вадамёт. У «карагоднай справе» — дзясяткі чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шукалі лялькавода, бо не маглі зразумець, што людзі выйшлі самі». Асуджаныя «за карагод» дзяўчаты пра сваю справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці вынеслі першыя выракі за карагод падчас акцыі пратэстуТыдзень таму, 16 лютага, правялі ператрусы ў офісах 4 арганізацый і ў кватэрах больш як 40 журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў у розных гарадах Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 40 ператрусаў у кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў. СЬПІС