З самай раніцы міліцыя прыйшла, каб правесьці ператрусы ў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў, на кватэры ягоных кіраўнікоў, а таксама да журналістаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў па ўсёй краіне.
Па стане на 16:00 вядома пра больш як 40 ператрусаў па ўсёй Беларусі
Агулам па Беларусі адбылося ўжо больш за 40 ператрусаў у сябраў БАЖ, «Вясны», прафсаюзу РЭП і інш. Яны праходзяць у Менску, Магілёве, Віцебску, Гомлі, Мазыры, Берасьці, Рэчыцы. Некалькі чалавек, зьвязаных са згаданымі арганізацыямі, дагэтуль не выходзяць на сувязь, у прыватнасьці, берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін. Магчыма, у іх кватэрах ці на офісах таксама ператрусы.
Да каго сілавікі прыйшлі зь ператрусамі.
Журналісты
- Ператрус у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Алег Агееў (Менск, намесьнік старшыні БАЖ)
- Андрэй Бастунец (Менск, старшыня БАЖ, ператрус ва ўласнай кватэры, у офісе БАЖ і кватэры сына — Арсенія Бастунца)
- Алесь Буракоў — малодшы (Магілёў)
- Алесь Буракоў — старэйшы (Магілёў)
- Барыс Гарэцкі (Менск, намесьнік старшыні БАЖ)
- Анатоль Гатоўчыц (Гомель)
- Яўген Меркіс (Гомель, забралі кампутар брата і бацькі, тэлефоны)
- Андрэй Мядзьведзеў (Рэчыца)
- Аляксандар Райкон (Магілёў)
- Крысьціна Рыхтэр (юрыстка, забралі тэлефон, дакумэнты, датычныя БАЖ, ператрус праводзілі паводле крымінальнай справы за парушэньне грамадзкага парадку (арт. 342 КК)
- Ларыса Шчыракова (Гомель)
Праваабаронцы і актывісты
- Ператрус у офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» ў Менску
- Ганна Багдановіч (Берасьце)
- Кацярына Бажко (Берасьце)
- Барыс Бухель (Магілёў)
- Аляксандар Вайцешык (Баранавічы)
- Уладзімер Вялічкін (Берасьце)
- Алег Калінкоў (Горадня)
- Уладзімер Кацора (Гомель, лідэр грамадска-палітычнага цэнтру «Палеская, 52»)
- Сьвятлана Кароль (Гомель)
- Кацярына Кастусёва (Цяхцін, Бялыніцкі раён), дачка Рыгора Кастусёва
- Мікалай Кванталіяні (экспэрт у лічбавай бясьпецы)
- Аляксей Колчын (Магілёў)
- Уладзімер Краўчанка (Магілёў)
- Надзея Лашэнка-Казакова (Гомель)
- Алена Масьлюкова (Сьветлагорск, старшыня філіі «Вясны»)
- Ільля Міронаў (Гомель. Ільля займаецца дапамогай тым, хто трапіў пад палітычны перасьлед. У яго забралі тэхніку і тэлефоны)
- Андрэй Палуда (каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»)
- Яўгенія Парашчанка (прэсавая сакратарка Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава) і яе бацькі
- Валер Пуціцкі (Рэчыца)
- Зьміцер Салаўёў (Менск, забралі тэлефон і ўсю тэхніку)
- Павал Сапелка (Менск, юрыст ПЦ «Вясна»)
- Натальля Сацункевіч (Менск)
- Андрэй Стрыжак (Рэчыца, ператрус у бацькоў, праводзіў Аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю, забралі цьвёрды дыск і мабільны тэлефон)
- Валер Сьляпухін (Гомель, ператрус у бацькоў, сам ён зьехаў за мяжу ад палітычнага перасьледу)
- Ірына Трацьцякова (Віцебск, ператрус у бацькоў. Шукалі дакумэнты. Забралі флэшку і кнігу «Маніторынг аддзяленьняў міліцыі»)
- Уладзімер Целяпун (Мазыр, старшыня філіі «Вясны»)
- Андрэй Левінаў (Віцебск, праваабаронца)
Прадстаўнікі незалежнага прафсаюзу РЭП
Ператрус у офісе незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці ў Менску і ягоных чальцоў
- Васіль Завадзкі
- Ігар Комлік
- Андрэй Комлік-Ямацін
- Генадзь Фядыніч
СК: ператрусы ў справе аб фінансаваньні пратэставай дзейнасьці
Прэсавая служба Сьледчага камітэту выступіла з заявай у сувязі зь ператрусамі, якія праводзяцца сёньня ў розных гарадах Беларусі ў кватэрах і офісах журналістаў і праваабаронцаў.
«Сьледчым камітэтам працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу Беларусі.
У межах папярэдняга расьсьледаваньня з мэтай высьвятленьня абставінаў фінансаваньня пратэставай дзейнасьці сьледствам ініцыявана правядзеньне ператрусаў у арганізацыях, якія пазыцыянуюць сябе як праваабарончыя.
Правядзеньне працэсуальных дзеяньняў даручана супрацоўнікам ГУБАЗіК МУС і санкцыянавана Генэральнай пракуратурай. Канчатковая прававая ацэнка сытуацыі будзе дадзена пасьля правядзеньня ўсяго комплексу працэсуальных дзеяньняў».