Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені 2021 году склаў 1290 рублёў, паведамляе Белстат. Гэта на 185 рублёў меней, чым у сьнежні 2020 году, або на 14,3 працэнта.
Найбольшы сярэдні заробак традыцыйна быў у Менску. Паводле зьвестак галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менску, у студзені 2021 году налічаная сярэдняя зарплата ў сталіцы склала 1849 рублёў, што на 14% менш, чым у сьнежні 2020-га.
Найменшы сярэдні заробак у Беларусі — у Магілёўскай вобласьці: 1053,5 рубля. У Берасьцейскай вобласьці сярэдняя зарплата склала 1088,1 рубля, у Віцебскай — 1085 рублёў, Гомельскай — 1146,8 рубля, Горадзенскай — 1097,1 рубля, Менскай — 1271,9 рубля.
Традыцыйнае зьніжэньне зарплаты ў студзені можа быць абумоўлена тым, што ў сьнежні звычайна выплачваюць гадавыя прэміяльныя, і заробак у канцы году істотна расьце.
Найбольшы заробак у Менску ў студзені атрымалі IT-спэцыялісты — 6145,4 рубля. У ліку найбольш высокааплатных таксама работнікі горназдабыўной прамысловасьці — 4396,5 рубля, фінансавага і страхавога сэктару — 2822 рублі, тэлекамунікацыйнай сфэры — 2322,6 рубля, хімічнай прамысловасьці — 2193,1 рубля, паветранага транспарту — 2348,8 рубля, і некаторых іншых галін.
Самы нізкі заробак у творчых работнікаў — 855,8 рубля, работнікаў бібліятэк, архіваў і музэяў — 861,7 рубля, лёгкай прамысловасьці — 877,6 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад забараніў павышаць цэны на харчы і лекі. Разьбіраемся, да чаго гэта прывядзеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэфіцыт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў 12 мільёнаў рублёў. Чым гэта пагражае? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпазыты забіраюць, прыбытак скарачаецца: што стала з банкаўскай сыстэмай