Паводле зьвестак сайту Worldometers, колькасьць памерлых у ЗША ўжо перавысіла 500 тысяч.
Злучаныя Штаты займаюць першае месца ў сьвеце па колькасьці тых, хто заразіўся і памёр ад каранавірусу. Ад пачатку пандэміі COVID-19 у краіне захварэла больш за 28 мільёнаў чалавек. На другім месцы Індыя, дзе выяўлена больш за 11 мільёнаў заражэньняў каранавірусам. На трэцім — Бразылія. Там каранавірус выявілі больш як у 10 мільёнаў чалавек. Расея займае чацьвёртае месца — больш за чатыры мільёны інфікаваных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 сьмерцяў ад каранавірусу 9 дзён запар. Статыстыка Міністэрства аховы здароўя на 22 лютагаУ сьвеце, паводле апошніх зьвестак, з пачатку пандэміі каранавірус выявілі больш як у 110 мільёнаў чалавек. Памерлі за гэты час амаль два з паловай мільёны.
Каранавірус новага тыпу пачаў распаўсюджвацца з Кітаю ў канцы 2019 году. Эпіцэнтрам распаўсюду стаў горад Ухань. Паводле афіцыйнай вэрсіі, успышка хваробы пачалася на мясцовым рынку, дзе гандлявалі кажанамі, якія пераносяць каранавірусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн хоча даць $4 мільярды на праграму вакцынацыі для бедных краін, — СМІІснуе і гіпотэза аб лябараторным паходжаньні хваробы. Ва Ўхані разьмешчаны адзін з найбуйнейшых у сьвеце цэнтраў дасьледаваньня каранавірусаў.
Экспэрты Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), якія наведалі Ўхань на пачатку году, пакуль не змаглі вызначыць прычыну пачатку эпідэміі COVID-19. Найбольш імавернай вэрсіяй СААЗ лічыць перадачу вірусу ад жывёлы да чалавека праз прамежкавае зьвяно. Гіпотэзу пра распаўсюд вірусу зь лябараторыі спэцыялісты назвалі малаімавернай. Пры гэтым у арганізацыі падкрэсьлілі, што пакуль не адкідаюць ніводнай вэрсіі наконт магчымага паходжаньня вірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай адмовіўся раскрыць дадзеныя аб першых выпадках COVID-19