Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн хоча выдзеліць 4 мільярды даляраў на праграму вакцынацыі для больш бедных краін, паведамляюць заходнія СМІ са спасылкай на свае крыніцы.
Белы дом плянуе анансаваць свае намеры падчас сустрэчы «G7» на віртуальным саміце і хоча заахвоціць іншыя краіны на аналягічныя крокі.
ЗША маюць намер адразу даць 2 мільярды даляраў для міжнароднай праграмы COVAX, якая спрабуе забясьпечыць справядлівыя пастаўкі вакцын ва ўсім сьвеце, расказаў неназваны высокапастаўлены амэрыканскі чыноўнік.
Яшчэ 2 мільярды даляраў Вашынгтон прадаставіць на працягу наступных двух гадоў, калі іншыя краіны выканаюць свае абяцаньні.
COVAX — гэта глябальны праект закупліваньня і распаўсюджаньня вакцын прынамсі для найбольш уразьлівых 20% у кожнай краіне.