Сумесная іх заява была апублікаваная 21 лютага.
«Увесь дэмакратычны сьвет прызнае СМІ чацьвёртай уладай і не ўмешваецца ў іх прафэсійную дзейнасьць. Напад на свабоду слова, жыцьцё і здароўе журналістаў у Рэспубліцы Беларусь адкрыта парушае гэтыя асноўныя прынцыпы», — гаворыцца ў заяве.
Па словах міністраў, Украіна далучаецца да міжнароднай супольнасьці ў асуджэньні дзеяньняў беларускіх уладаў супраць СМІ. Яны зьвярнулі асаблівую ўвагу на дзеяньні Масквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА«Асаблівую занепакоенасьць выклікае разбуральная дзейнасьць Расеі, якая з выкарыстаньнем сваёй арміі прапагандыстаў цалкам узурпавала інфармацыйную прастору Беларусі, пазбавіўшы беларусаў права на свабодны доступ да розных крыніц інфармацыі», — заявілі яны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабоду слова — за краты. Экспэрты пра пакараньне Андрэевай і Чульцовай18 лютага суд Менска асудзіў Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) і Дар’ю Чульцову на два гады ў калёніі за стрым з акцыі пратэсту 15 лістапада. Паводле вэрсіі сьледзтва, журналісты нібыта арганізавалі акцыю пратэсту. Праваабаронцы прызналі Чульцова і Андрэеву палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неабходны канкрэтныя дзеяньні замест крайняй заклапочанасьці», — рэакцыі на прысуд журналісткам «Белсату»