Адвакату Калесьнікавай працягнулі хатні арышт. У пятніцу пазбавалі ліцэнзіі яшчэ аднаго яе абаронцу

Ільля Салей (першы зьлева)

Ільля Салей, адвакат сябра прэзыдыюму Каардынацыйнй рады Марыі Калесьнікавай і юрыст штаба Бабарыкі, застанецца пад хатнім арыштам яшчэ на два месяцы — да 16 красавіка.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на тэлеграм-канал экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі, Салей вылечыўся ад карнанавірусу, які перанёс дома. «Гуляе па бальконе, дыхае сьвежым паветрам, шмат чытае, перадае ўсім прывітаньне», — гаворыцца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адвакаткі Марыі Калесьнікавай і яшчэ трох адвакатаў забралі ліцэнзіі


Ільля Салей быў затрыманы 9 верасьня 2020 года. Праз дзевяць дзён яму было прад’яўлена абвінавачваньне па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы).

Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем, а міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International — вязьнем сумленныя.

10 кастрычніка Салей прысутнічаў на сустрэчы ў СІЗА КДБ Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі. Неўзабаве пасьля гэтай сустрэчы з-за кратаў выйшлі некалькі яе ўдзельнікаў. 16 кастрычніка Салею зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт.

Салею забаронена пакідаць кватэру на працягу ўсяго часу сутак, мець зносіны з усімі, акрамя адвакатаў. Ён ня можа карыстацца інтэрнэтам, тэлефанаваць і адпраўляць папяровыя лісты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікава зь СІЗА зьвярнулася да сусьветнай адвакацкай супольнасьці