З 1 сакавіка набывае сілу абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях: з гэтага часу ў аўтаматычным рэжыме пачнуць фіксаваць шэраг парушэньняў правілаў дарожнага руху.
Калі раней з дапамогай камэраў фота- і відэафіксацыі рэгістраваліся толькі перавышэньне хуткасьці і няправільная паркоўка, дык цяпер так званыя «лісты шчасьця» будуць прыходзіць таксама за праезд на чырвонае сьвятло, рух па паласе для грамадзкага транспарту, адсутнасьць тэхагляду або страхоўкі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
З сакавіка будзе падзеленая адказнасьць за кіраваньне аўтамабілем без тэхагляду і страхоўкі ў залежнасьці ад яго прыналежнасьці: калі машына належыць фiзычнай асобе, за ўсе парушэньні будзе адказваць яе ўладальнік, а калі юрыдычнай асобе — то юрыдычная асоба.
З 22 па 26 лютага ў Менску заплянаваныя рэйды, падчас якіх ДАІ будзе выяўляць транспартныя сродкі без дазволаў на ўдзел у дарожным руху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля паловы беларускіх кіроўцаў езьдзяць на машынах без тэхагляду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Транспартны збор заменяць падаткам, плянуюць атрымліваць паўмільярда рублёў штогод