«Белнафтахім» прыпыніў ліцэнзію СТАА «НафтаХімТрэйдынг», паведаміў тэлеграм-канал motolkohelp, які апублікаваў копіі афіцыйных дакумэнтаў кампаніі.
Паводле іх, сетка АЗС «Трайпл» ня зможа гандляваць аўтамабільным палівам з 22 лютага.
66,5% акцый кампаніі «Трайпл» належаць набліжанаму калісь да Лукашэнкі бізнэсоўцу Юрыю Чыжу, па 16,75% маюць грамадзяне Расеі Ёсіф Аксенцьеў і Міхаіл Мамашвілі. Апошнім часам кампанія займалася пераважна будаўніцтвам.
У траўні 2020 году «Трайпл» накіраваў ў суд заяву аб эканамічнай неплатаздольнасьці. Апошняе на гэты момант пасяджэньне ў Эканамічным судзе адбылося 27 студзеня 2021 году. Часовым кіраўніком спраў кампаніі выступае ТАА «Советник».
Наступнае пасяджэньне ў справе банкруцтва «Трайплу» суд прызначыў на 11:00 26 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд запусьціў працэс банкруцтва «Трайпла». Кіраўніком прызначылі кандыдатку, прапанаваную Дзяржкантролем ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адкуль так хутка разбагацелі гэтыя людзі»? У топе буйных забудоўнікаў і бізнэсоўцы, блізкія да Лукашэнкі