У Жодзінскім ІЧУ асудзілі ўсіх 59 затрыманых на канцэрце гурту «Разьбітае Сэрца Пацана» ў суботу, 13 лютага.
Усе 59 удзельнікаў і слухачоў разагнанага канцэрту, якіх затрымалі і даставілі ў Жодзінскі ІЧУ, атрымалі максымальнае пакараньне: 44-м прысудзілі 15-дзённыя арышты, а 15 затрыманых выпусьцілі, даўшы штрафы па 870 рублёў, піша «Вясна».
Справы разглядалі судзьдзі Салігорску, Лагойску, Барысава і Жодзіна.
Увечары 13 лютага на базе адпачынку «Агеньчык» пад Смалявічамі, дзе праходзіў канцэрт гуртоў «Разбітае сэрца пацана», Panska Moc і Ok-Band, затрымалі 68 чалавек. 59 зь іх пакінулі пад вартай. Затрымлівалі цэлыя сем’і. Напрыклад, трое членаў сям’і Грыгаровічаў атрымалі па 15 сутак.
Агулам затрыманым удзельнікам канцэрту прысудзілі 660 дзён, што складае 1 год і 8 месяцаў на ўсіх, а штрафы сумарна склалі 13 050 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП разагнаў канцэрт гурту «Разьбітае сэрца пацана» пад Смалявічамі, затрымалі 67 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку ўсе думалі, што гэта шоў ад гурту». Як гледачоў і музыкаў арыштавалі на базе адпачынку «Агеньчык» і асудзілі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя ў дамах затрыманых музыкаў РСП шукала пратэставую сымболіку