Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП разагнаў канцэрт гурту «Разьбітае сэрца пацана» пад Смалявічамі, затрымалі 67 чалавек


Афіша канцэрту "Разьбітага сэрца пацана", Panska Moc і Ok-Band на турбазе пад Смалявічамі 13 лютага 2021
Афіша канцэрту "Разьбітага сэрца пацана", Panska Moc і Ok-Band на турбазе пад Смалявічамі 13 лютага 2021

Увечары 13 лютага АМАП уварваўся на турбазу ў Смалявіцкім раёне, дзе адбываўся канцэрт.

Гурт «Разьбітае сэрца пацана» ўвечары 13 лютага выступаў на турбазе «Агеньчык» у Смалявіцкім раёне. Падчас канцэрту ў памяшканьне ўварваўся АМАП, пачаў забіраць тэлефоны, а затым затрымаў удзельнікаў. Іх адвезьлі ў Смалявіцкі РАУС, піша тэлеграм-канал «Мотолько помоги».

Затрымалі таксама ўдзельнікаў гурту Дзяніса Тарасенку і Паўла Гарадніцкага, а таксама мэнэджара гурту Настасьсю Доль. Акрамя іх, у пастарунку апынулася сьпявачка Lear. Агульная колькасьць затрыманых сама меней 67 чалавек, паведамляе «Вясна».

Чатырох чалавек адпусьцілі да суду, астатнія затрыманыя да Смалявіцкага РАУС дабіраліся на ўласных аўтамабілях, куды пасадзілі па адным сілавіку. Складаюць пратаколы. Машыны апоўдні 14 лютага яшчэ стаяць каля будынка смалявіцкай міліцыі.

Гурт РСП падтрымаў пратэсты, актыўна граў дваровыя канцэрты, напісаў трэк на злобу дня «Как ашчушчэнія».

Акрамя «РСП», на турбазе ў гэты вечар выступалі калектывы Panska Moc і Ok-Band.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG