16 лютага ў шэрагу беларускіх гарадоў прайшлі або яшчэ працягваюцца ператрусы ў дзеячоў Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), незалежнага прафсаюзу РЭП і Праваабарончага цэнтру «Вясна», паведамляе сайт праваабаронцаў. Сілавікі правялі ператрусы таксама і ў офісах БАЖ і «Вясны».
Валянцін Стэфановіч пра ператрусы і перасьлед актывістаў «Вясны»
Паводле інфармацыі «Вясны», траіх праваабаронцаў пасьля ператрусаў затрымалі. Гэта сябры магілёўскай філіі «Вясны» Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Колчына таксама павезьлі на ператрус у офісе арганізацыі. У Менску затрымалі Зьмітра Салаўёва. У яго забралі тэлефон і ўсю тэхніку. Пры затрыманьні ў хаце Салаўёва выламалі дзьверы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 40 ператрусаў у кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў. СЬПІСНамесьнік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч у камэнтары Tut.by нагадаў, што Беларусь ужо праходзіла праз рэпрэсіі праваабаронцаў у 2010 годзе. Цяпер лёгіка тая самая — улады лічаць, што аказаньне дапамогі ў любой форме пацярпелым ад рэпрэсій зьяўляецца фінансаваньнем пратэстаў.
«Людзей на вуліцу выводзілі не праваабаронцы і не журналісты. Мы толькі працуем з вынікамі таго, што адбылося ў краіне. А вінаватыя ў гэтым выключна прадстаўнікі ўладаў».
У якасьці прыкладу ён прывёў справу журналіста Андрэя Аляксандрава, на якога за аплату штрафаў і дапамогі ў пакрыцьці ўтрыманьня ў ізалятарах завялі крымінальную справу па факце фінансаваньня або матэрыяльнага забесьпячэньня дзейнасьці, якая груба парушае грамадзкі парадак (ч. 2 арт. 342 КК).
Па такой лёгіцы, на думку Стэфановіча, крымінальную справу можна завесьці і на маці, якая зьбірае і нясе перадачу затрыманаму сыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзіце ў офісы АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі». Ціханоўская пракамэнтавала ператрусы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў, сьледчыя шукаюць доказы «фінансаваньня пратэстаў»