Яна параіла шукаць злачынцаў у офісах АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі:
«Яны шукаюць „злачынцаў“ сярод тых, хто дапамагае палітвязьням і піша пра барацьбу беларусаў за свабоду. Яны шукаюць „злачынцаў“ у дамах іх бацькоў. Але ў пошуках злачынцаў ім варта зазірнуць у офісы АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі.
Гэта і ёсьць сапраўдны дзяржаўны крызіс, бо дзеля ўтрыманьня ўлады рэжым рэпрэсуе нават тых, хто абараняе правы людзей. Пакуль гэта адбываецца, у небясьпецы знаходзяцца ўсе беларусы».
Ціханоўская перакананая, што такімі дзеяньнямі Лукашэнка сам зьбірае матэрыялы справы для міжнароднага трыбуналу супраць сябе і набліжаных да яго. Ціханоўская сказала, што яе штаб перадаў інфармацыю ў Эўразьвяз і Раду ААН у правах чалавека з патрабаваньнем прыняць захады.