Прысуд грамадзянцы Швайцарыі Натальлі Хершэ, якая сарвала балаклаву з сілавіка, пакінулі бязь зьменаў

Натальля Хершэ

16 лютага на разгляд апэляцыйнай скаргі Натальлю Хершэ ў суд не прывезьлі.

7 сьнежня грамадзянка Швайцарыі Натальля Хершэ пачула прысуд за сарваную з амапаўца балаклаву на масавай акцыі пратэсту — 2,5 года пазбаўленьня волі.

16 лютага на разгляд апэляцыйнай скаргі Хершэ ў суд не прывезьлі. Усіх, хто прыйшоў падтрымаць нараджэнку Воршы, дэталёва абшуквалі і перапісвалі пашпартныя дадзеныя.

На судзе прысутнічалі і супрацознікі швайцарскай амбасады, якая ўжо некалькі разоў заклікала ўлады спыніць крымінальны перасьлед Натальлі Хершэ і іншых палітвязьняў і адпусьціць іх з-пад варты.

Менскі гарадзкі суд пакінуў вырак бяз зьменаў.

Міністар замежных спраў Швайцарыі Іньяцыё Касіс казаў пра неабходнасьць перагляду гэтага надта суворага пакараньня свайму беларускаму калегу Ўладзімеру Макею.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 86 з 200 дэпутатаў парлямэнту Швайцарыі запатрабавалі вызваленьня палітзьняволенай Натальлі Хершэ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Швайцарыі расказаў пра затрыманьне швайцарскай журналісткі ў Менску, прысуд Натальлі Хершэ і званкі Макею