Пачатак. Дзяўчына сапраўды разьбіла сэрца пацану
Два студэнты Ўнівэрсытэту культуры Дзяніс Тарасенка і Саша Маленькі ў канцы 1990-х стварылі «РСП». Назва гурту паўстала з самога жыцьця хлапцоў, якім разьбіла сэрцы дзяўчына. Дзяніс і Саша стварылі ўсяго тры песьні пад баян і бубен. Адну зь песьняў «Ты мне не званіш, не тэлефануеш — рэўнуеш» так і не запісалі студыйна. Пазьней дуэт распаўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыкаў і мэнэджара гурту «Разьбітае сэрца пацана» пасьля разагнанага канцэрту даставілі ў Жодзінскі ізалятар2005. Зьяўляюцца два салісты: Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі
У 2005 годзе гурт аднавіўся ў складзе Дзяніса Тарасенкі і Паўла Гарадніцкага, які грае на сынтэзатары, а далей — на флейце. Хлопцы ладзілі канцэрты «Даеш трохразовае пітаніе ў студзенчаскія масы» проста ў сталовай унівэрсытэту. Пазьней далучаюцца бас-гітарыст Эндру Восіпчык, бубнач Юры Сізоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разгон канцэрту, паляваньне на лыжнікаў і засада ў парку. Сілавікі за суткі затрымалі сама меней 106 чалавек2008. «Розавы закат»
Гэта назва дэбютнага і дагэтуль самага вядомага альбома гурту.Песьні зь яго сталі сапраўднымі гітамі і дагэтуль «разрываюць» танцпляцоўкі на канцэртах РСП.
«Немудрагелістыя рыфмоўкі „пацаноў“ запамінаюцца зь першага разу і назаўжды. Дагэтуль помніцца адзін зь першых іх гітоў, які так і ня быў запісаны — „Ты мне не званіш, не тэлефануеш — рэўнуууеш“.
Пры ўсім гэтым гурт не пайшоў на наўмысную прымітывізацыю сваёй музыкі, як тое часта бывае з „трасянкавымі“ выканаўцамі, а наадварот, пашырыў стылістычныя межы. Дзёня часам ные, як той Стыў Тэйлар, а Пашка з сваёй флейтаю дае чаду, не раўнуючы як Ян Андэрсан. На „Розавым закаце“ чуем водгукі францускай музыкі 70-х, дыска 80-х і року 90-х. Во яны — сапраўдныя героі беларускага „Камэдзі“! Але для белТВ занадта сьмешна яны жартуюць», — такі водгук на альбом пакінуў музычны журналіст Сяргей Будкін.
У 2008-м у гурт прыходзіць новы бубнач Аляксандар Кавалёў, і ў такім складзе музыкі граюць і па сёньняшні дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС патлумачыла прычыны масавага затрыманьня на канцэрце пад СмалявічаміЭпоха «Свабоднага тэатру»
У гэты ж час Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі граюць у Беларускім Свабодным тэатры. Таксама акторы разам здымаліся ў фільме «Жыве Беларусь».
Працяглы час разам з РСП выступаў эксцэнтрычны дзявочы дуэт ЭВМ, у які ўваходзяць дзьве акторкі Свабоднага — Марына Якубовіч (Юрэвіч) і Юлія Шаўчук. Цяпер гэтае супрацоўніцтва спынілася.
Пазьней Дзяніс сыдзе са Свабоднага, але працягне здымацца ў кіно і граць у РСП. Павал Гарадніцкі застаецца адным з асноўных актораў Свабоднага і працуе як тэатральны рэжысэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад гімна Ўручча да «Неверагоднасьці». Новыя песьні беларускага пратэсту2011. «Кагда я п’яны — я культавы»
У 2011 годзе выходзіць альбом «Не налівай», а за ім, у 2012-м, «Ч/Б». Гурт застаецца стылістычна верны сабе. У «Ч/Б» увайшоў адзін з самых вядомых трэкаў гурту — «Культавы».
Цытату «Кагда я п’яны — я культавы» памятае ці ня кожны менскі хіпстэр, хоць можа і ня ведаць, адкуль яна.
Таксама ў гэтым альбоме пачалі зьяўляцца сацыяльныя і нават палітычныя тэмы. Можна, напрыклад, вылучыць песьню «Вэнэсуэла» пра беларуска-вэнэсуэльскія адносіны.
Урывак зь песьні:
«Па ОНТ и па БТ, па СТВ и Ладзе
Сказалі мне, што мір в дзірме, а мы у шэкаладзе.
И с мыслью той іду дамой, шагаю па бульвару.
Весь мір ў дзірме, а похер мне: я веру в Чэ Гевару».
2018. «Карняплоды любві»
На два наступныя альбомы, «Пасрэдствам срэдств» (2015) і «Карняплоды любві» (2018), музыкі пасьпяхова сабралі сродкі праз краўдфандынг.
У другі ўвайшлі трэкі на клясычныя для РСП тэмы каханьня, простага жыцьця, а таксама недахопу свабоды. Можна асобна вылучыць песьні пра беларускую рэчаіснасьць:
«Па закону», дзе маладая «сімпацічная» судзьдзя выносіць жорсткія прысуды.
«ФСЗН» — прамова беларускага бізнэсмэна, якога «задушваюць» падаткамі.
«Мір беларускай эстрады» — рэгі, у якім музыкі іранізуюць з праўладных артыстаў.
2020–21. Дваровыя канцэрты, кіно на «Бэрлінале».
У 2020-м гурт шмат выступаў разам са Сьвятланай Бень, лідэркай гурту «Серебряная свадьба», а таксама даў шмат дваровых канцэртаў.
За апошнія месяцы музыкі выпусьцілі два пратэставыя трэкі: «Ашчушчэнія» і «Бег».
Фільм беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна «Кураж», у якім здымаліся салісты РСП Павал Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка, а таксама акторка Марына Якубовіч, пакажуць сёлета на прэстыжным Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі. Гэты паказ стане прэм’ерай.
Летась РСП споўнілася 15 гадоў, з прычыны пандэміі музыкам давялося праводзіць сьвяточны канцэрт у онлайн-фармаце.
За час існаваньня РСП трансфармаваў сваю творчасьць у больш сацыяльным кірунку, але пры гэтым захаваў унікальны стыль.