Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад гімна Ўручча да «Неверагоднасьці». Новыя песьні беларускага пратэсту


Сьпявачка Маргарыта Ляўчук
Сьпявачка Маргарыта Ляўчук

Падборка новай музыкі беларускага пратэсту за мінулы тыдзень па вэрсіі Свабоды.

Гурт «Разьбітае сэрца пацана» наракае, што «Ашчушчэнія ня це».


Цмокі Ўручча займелі свой уласны гімн.

Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў кліп на песьню «Неверагоднасьць». Там зьнялася адна з гераінь жаночага маршу.

Ганна Хітрык запісала і даслала з Ізраілю «Навагоднюю паштоўку».

Хор «Унія» зрабіў рок-вэрсію песьні «Сьцяг» (іншая вэрсія — у «Вольнага хору»).

«Бусел» гурту «Дай дарогу!» і «Je t’aime» Лары Фабіян па-беларуску ад Тацяны Грыневіч.

«Муры» ў выкананьні Зьмітра Вайцюшкевіча і страйкамаўцаў.

«Пагоня» — дуэтам Маргарыты Ляўчук і Людаса Мікалаўскаса.

«Спадчына» — дуэтам Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука.

Больш за паўтысячы новых песень беларускага пратэсту лета, восені і зімы сабралі ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG