Аўтары дакладу прааналізавалі дадзеныя аб тым, як на працягу апошняга году ўрады выкарыстоўвалі законы аб надзвычайным становішчы, арышты, пагрозы і абмежаваньні для падаўленьня апазыцыйных настрояў.
У адпаведнасьці з дамовамі ААН краіны маюць права прымаць меры па ахове здароўя насельніцтва і рэагаваць на надзвычайныя сытуацыі. Аднак экспэрты Human Rights Watch выявілі мноства выпадкаў, калі ўрады ігнаравалі свае міжнародныя абавязаньні, у тым ліку адносна доступу да інфармацыі.
Арганізацыя заклікае Раду па правах чалавека ААН правесьці расьсьледаваньне.
«Шакуе сама колькасьць урадаў, якія прынялі новыя законы з расплывістымі і двухсэнсоўнымі фармулёўкамі, забараняючы распаўсюд пэўных тыпаў інфармацыі», — адзначыў намесьнік дырэктара Human Rights Watch па крызісах і канфліктах Джэры Сымпсан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка абрынуўся на прыватны бізнэсТак, у Кітаі ўлады апэратыўна пачалі затрымліваць і цэнзураваць лекараў, журналістаў і актывістаў, якія першымі паведамілі пра вірус.
У мінулым месяцы Пэкін абвясьціў, што правёў расьсьледаваньне ў дачыненьні больш як да 17 000 чалавек за распаўсюд у інтэрнэце ілжывых навінаў пра пандэмію, паведамляе Human Rights Watch.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Полацку звольнілі дырэктара школы, які ў жніўні прасіў Качанаву аб новых выбарах