31 студзеня рэжысэрка, крэатарка і прадусарка Карына Хацкалёва зь сябрамі прыйшла да Акрэсціна, каб сустрэць свайго сябра, супрацоўніка Белдзяржфілярмоніі Дзяніса Іванова, які адбываў там арышт амаль тыдзень.
Да дзяўчат, што чакалі выхаду на волю артыста Беларускай філярмоніі Дзяніса Іванова, выйшлі невядомыя людзі, спрабавалі сарваць зь іх маскі, назвалі іх «неверагоднымі б...мі». Потым Карыну Хацкалёву зацягнулі ў ІЧУ і затрымалі. Дзяўчына расказала, што адбылося.