4 лютага Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі і амбасада Расеі ў Беларусі разышліся ў ацэнках дзейнасьці Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, ЗША і Францыі. Паводле словаў Дзьмітрыя Мезенцава, адзін з маладых супрацоўнікаў амбасады выказаў у сацыяльных сетках «сваё прыватнае меркаваньне», піша РИА Новости.
Мезенцаў сказаў, што гэты супрацоўнік «па-свойму сьмелы» і належыць да «постсавецкага пакаленьня». Паводле словаў амбасадара, ня варта пераносіць з «сумеснай гісторыі дзьвюх краін» асобныя падзеі і «зьвязаныя зь імі крыўды» на цяперашняе супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
Ён пагадзіўся з пазыцыяй беларускага МЗС, што такую працу неабходна дэлегаваць прафэсійным гісторыкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская амбасада ў Менску абвінаваціла беларускіх музэйнікаў у невуцтве за допіс пра Касьцюшку«Разьлічваю найбліжэйшым часам пабываць разам з калегамі ў Нацыянальным гістарычным музэі, азнаёміцца зь дзясяткамі экспазыцый, у тым ліку і выставай, прысьвечанай лёсу Касьцюшкі», — адзначыў Мезенцаў.
Амбасада Расеі сьцьвярджала ў сваім камэнтары, што «назваць Касьцюшку „беларускім нацыянальным героем“ азначае расьпісацца ў сваім гістарычным невуцтве». У адказ карыстальнікі напісалі, што беларусы могуць самі вырашыць, хто нацыянальны герой Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 275-годзьдзя Касьцюшкі ЭГУ прэзэнтаваў фільм «Рака лёсу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Косаве ў сувязі з каранавірусам скасавалі сьвяткаваньне юбілею Тадэвуша Касьцюшкі