Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская амбасада ў Менску абвінаваціла беларускіх музэйнікаў у невуцтве за допіс пра Касьцюшку


Акцыя каля амбасады Расеі, архіўнае фота
Акцыя каля амбасады Расеі, архіўнае фота

Амбасада Расеі заявіла, што Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі «расьпісаўся ў гістарычнай недасьведчанасьці».

Так дыпляматычнае прыдстаўніцтва Расеі адрэагавала на тое, што музэйная ўстанова назвала Тадэвуша Касьцюшку нацыянальным героем чатырох дзяржаваў. У Маскве лічаць, што з нацяжкай гэта можна ўжыць да Польшчы і ЗША, але дакладна не да Беларусі і Францыі.

Зрэшты, у гэтым сэнсе расейскія дыпляматы супярэчаць нават афіцыйнай пазыцыі Менску. Нацыянальным героем Беларусі Тадэвуша Касьцюшку называюць і на афіцыйным сайце Belarus.by.

Сёлета з прычыны эпідэмічнай сытуацыі на радзіме Касьцюшкі ў Косаве адмянілі ўсе імпрэзы ў гонар 275-годзьдзя з дня ягонага нараджэньня.

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз у камэнтары для парталу Onliner сказаў , што «ня варта з гэтага рабіць драму». Па яго словах, беларускі народ сваіх герояў, у тым ліку гістарычных, для сябе вызначыў. Зрабіў гэта карэктна, ня ўмешваючыся ў справы іншых, не залазячы на чужую тэрыторыю.

«У нас няма комплексаў з гэтай нагоды, і нашай краіне не патрэбнае прызнаньне або адабрэньне ад каго б там ні было, акрамя саміх беларусаў. Мы сувэрэнная дзяржава. І няма сэнсу займацца навешваньнем палітычных ярлыкоў, тым больш неадназначных. Гэта меншае, што нам трэба ў год народнага адзінства. Мы не зьбіраемся перапісваць гісторыю. Больш за тое, мы сумесна з Расеяй гэтаму супрацьстаім, гэта наш агульны падыход. Таму Нацыянальны гістарычны музэй выказаў нармальную і адназначную пазыцыю. Яна можа падабацца ці не падабацца, але яна ў нас такая. І спрэчка пра гэта павінна весьціся ў рамках экспэртнай і канструктыўнай дыскусіі», — адзначыў Анатоль Глаз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG