Паводле прэсавага сакратара Каталіцкай царквы Беларусі айца Юрыя Сянько, на Ўсебеларускі народны сход запрошаны кіраўнік Менска-Магілёўскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Ён атрымае слова на другі дзень.
«Біскуп Казімір Велікаселец ужо падрыхтаваў свой тэкст выступу, часу там няшмат даецца. Біскуп з гэтай нагоды сказаў, што мае намер эвангелізаваць у любым месцы», — сказаў Свабодзе айцец Юры.
Больш дакладна сказаць, што будзе ў выступе, ён ня можа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Толькі праўда зробіць нас свабоднымі». У менскай катэдры прайшла разьвітальная імша мітрапаліта КандрусевічаПапярэднік Казіміра Велікасельца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якога ўлады доўга не ўспускалі ў Беларусь, выступаў супраць гвалту, разгорнутага ўладамі пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году.
Сёлета ў студзені папа рымскі прыняў ягоную адстаўку ў сувязі з 75-годзьдзем.