Як стала вядома Свабодзе ад Галіны Малішэўскай, яе муж выйшаў пасьля допыту ў Дэпартамэнце фінасавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Цяпер ён на працоўным месцы ў «Альфа-Банку», дзе кіруе дэпартамэнтам камунікацый.
На волі застаецца і сама Галіна Малішэўская. Які цяпер ягоны працэсуальны статус, пакуль невядома.
Раніцай 10 лютага да іх у кватэру прыйшлі сьледчыя і правялі ператрус. Забралі наяўныя грошы, цікавілася супрацоўніцтвам з «Прэс-клюбам».
Сын Малішэўскіх удакладніў парталу Onliner, што сьлядоў вобшуку практычна ня бачна, хіба невялікі непарадак унутры шафаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК па «справе Прэс-клюбу» супрацоўнічае з праўладным саюзам журналістаўАд канца мінулага году за кратамі знаходзяцца пяцёра супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» на чале з кіраўніцай праекту Юліяй Слуцкай. Іх абвінавачваюць у падатковых злоўжываньнях.