«Мы адзначаем вартую захапленьня сілу і трываласьць беларусаў, якія патрабуюць, каб іх голас быў пачуты», — сказаў ён у звароце, запісаным для онлайн-канфэрэнцыі «Салідарнасьць зь Беларусьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Салідарнасьць зь Беларусьсю». Міжнародная онлайн-канфэрэнцыяЗгадваючы пра «ўсебеларускі сход», скліканы Аляксандрам Лукашэнкам на 11 лютага, Рыкер адзначыў:
«Гэтая канфэрэнцыя ня можа прэтэндаваць на ніякую легітымнасьць як форум для нацыянальнага дыялёгу, калі яна выключае погляды большасьці народу, уключна з тымі, якія прадстаўляюць пратэставы рух».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і амбасадарка ЗША Фішэр ўсклалі вянкі да магілы Каліноўскага ў ВільніРыкер дадаў, што ЗША будуць далей патрабаваць, каб рэжым Лукашэнкі ўступіў у «адкрыты дыялёг» зь Сьвятланай Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Рыкер заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць гвалт у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў.
Філіп Рыкер згадаў пра палітвязьня і блогера Ігара Лосіка, які нядаўна закончыў шасьцітыднёвую галадоўку. «Я захапляюся мужнасьцю спадара Лосіка і яго адданасьцю справе», — дадаў памочнік дзяржсакратара ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца місіі ЗША пры АБСЭ заклікала Лукашэнку да дыялёгу зь Ціханоўскай