Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Салідарнасьць зь Беларусьсю». Міжнародная онлайн-канфэрэнцыя


Менск, 13 верасьня 2020 г.
Менск, 13 верасьня 2020 г.

У Інтэрнэце прайшла онлайн-канфэрэнцыя «Салідарнасьць зь Беларусьсю» з удзелам міжнародных палітыкаў і дыпляматаў, прымеркаваная да Дня міжнароднай салідарнасьці зь Беларусьсю 7 лютага.

Падчас канфэрэнцыі словы салідарнасьці з барацьбітамі за свабодную і дэмакратычную Беларусь выказалі, сярод іншых: віцэ-старшыня Эўрапейскага парлямэнту Нікола Бір; прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце; міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас; эўрадэпутат ад Нямеччыны Міхаэль Галер; эўрадэпутат ад Літвы Андрус Кубілюс; эўрадэпутат ад Польшчы Робэрт Бедрань; эўрадэпутатка ад Швэцыі Карын Карлсбра; дэпутат нямецкага парлямэнту Мануэль Саразін; расейскі апазыцыйны палітык Уладзімір Рыжкоў; намесьнік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык.

У рамках канфэрэнцыі адбылася дыскусія «Як сьвет можа дапамагчы Беларусі?», у якой узялі ўдзел: Катарына Матэрнава, намесьніца генэральнага дырэктара Эўракамісіі; Томаш Пэтршычэк, міністар замежных справаў Чэхіі; Філіп Рыкер, памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі (у запісе); Рабэрта Мантэля, генэральны сакратар Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ; Павел Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва; Франак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах; Віёля фон Крамон-Таўбадэль, эўрадэпутатка ад Нямеччыны. Дыскусію мадэраваў журналіст Свабоды Аляксей Знаткевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG