Ціханоўская падкрэсьліла, што трэба ведаць сваіх герояў, гістарычных і цяперашніх.
«Гэты тыдзень сапраўды можна назваць тыднем герояў Беларусі: 2 лютага быў дзень нараджэньня Каліноўскага, 4 лютага — дзень нараджэньня Касьцюшкі. Аднак галоўныя героі сучаснай Беларусі — гэта тыя, хто сядзіць у турмах за свае погляды. Тыя, хто выходзіць на вуліцы. Тыя, хто ахвяруе сабой кожны дзень за свабоду. Сёньня мы ўшаноўваем Каліноўскага, і ў нашых думках кожны, хто працягвае змагацца за свабодную Беларусь», — адзначыла яна.
На працягу апошніх дзён Джулі Фішэр знаходзіцца ў Вільні, дзе сустрэлася са Сьвятланай Ціханоўскай, прадстаўнікамі яе офісу і шэрагу беларускіх ініцыятыў і арганізацый.
Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю, ініцыятыва якога выйшла ад Сьвятланы Ціханоўскай, пройдзе 7 лютага. Намер далучыцца да яго выказалі многія краіны ЭЗ і іх лідэры, а таксама грамадзяне гэтых краін і беларускія дыяспары за мяжой.