43% беларусаў лічаць Расею найбольшай пагрозай тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Пры гэтым 86% ставяцца добра да Расеі, а 60% — і пэрсанальна да Ўладзіміра Пуціна. Такія вынікі апытаньня польскага Цэнтру ўсходазнаўства.
Стаўленьне да Аляксандра Лукашэнкі
- адмоўнае — 33,4%
- станоўчае — 27,2%
- хутчэй станоўчае — 13,6%
- хутчэй адмоўнае — 12,3%
- Астатнія ня ведаюць ці ня вызначыліся.
Такім чынам, агулам адмоўнае і хутчэй адмоўнае — 45,7%, агулам станоўнчае і хутчэй станоўчае — 40,8%
Пры гэтым да Лукашэнкі найменш станоўчае стаўленьне сярод іншых лідэраў, пра якіх пыталіся.
Агулам станоўчае і хутчэй станоўчае стаўленьне да лідэраў дзяржаў
- Уладзімір Пуцін — 60,2%
- Ангела Мэркель — 57,4%
- Уладзімір Зяленскі — 48,1%
- Анджэй Дуда — 42,3%
Агулам станоўчае і хутчэй станоўчае стаўленьне да краін
- Расея — 86,7%
- Нямеччына — 78,5%
- Польшча — 73,5%
- Украіна — 70,5%
- Літва — 66,9%
- Кітай — 54%
- ЗША — 59%
Агулам станоўчае і хутчэй станоўчае стаўленьне да палітычных структураў
- Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі — 70,9%
- Эўрапейскі Зьвяз — 62,1%
- NATO — 23,2%
Агулам станоўчае і хутчэй станоўчае стаўленьне да паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй — 54,4%.
Ці нясе палітыка гэтых дзяржаў пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі?
Адказы «так» і «хутчэй так»
- Расея — 42,8%
- Літва — 20,7%
- Польшча — 20,7%
- Украіна — 12,4%
На якую гістарычную традыцыю павінна абапірацца Беларусь?
- ВКЛ — 39,7%
- СССР — 28%
- БНР — 16,2%
- ня ведаю, няма адказу — 14,5%
- Полацкае княства — 8,8%
- Рэч Паспалітая — 6,3%
- іншае — 1,4%
Апытаньне правялі ў канцы лістапада — пачатку сьнежня. У ім узялі ўдзел тысяча чалавек — гэта рэпрэзэнтатыўная выбарка. Цалкам вынікі апытаньня можна паглядзець па спасылцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Chatham House: больш за ўсё беларускія гараджане давяраюць недзяржаўным СМІ, менш за ўсё — ЦВК ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З каго складаецца беларускі пратэст?