Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Chatham House: больш за ўсё беларускія гараджане давяраюць недзяржаўным СМІ, менш за ўсё — ЦВК


Belarus - Crowd, people, street, census, statistics, population, undated
Belarus - Crowd, people, street, census, statistics, population, undated

Недзяржаўныя СМІ карыстаюцца самым высокім даверам у гарадзкіх жыхароў у Беларусі — 50%.

Цэнтар Chatham House правёў сацыялягічнае дасьледаваньне сярод гарадзкіх жыхароў Беларусі. З 14 да 20 студзеня яны апыталі 926 чалавек, паведаміў супрацоўнік цэнтру Рыгор Астапеня ў «Тэлеграме».

Каму давяраюць беларускія гараджане

  • Недзяржаўныя СМІ — 50%
  • Праваслаўная царква — 45%
  • Штаб Віктара Бабарыкі — 43%
  • Каталіцкая царква — 42%
  • Адміністрацыя майго прадпрыемства — 40%
  • Штаб Сьвятланы Ціханоўскай — 39%
  • Каардынацыйная рада — 39%
  • Незалежныя прафсаюзы — 39%
  • Войска — 37%
  • Падатковыя органы — 31%
  • Міліцыя — 25%
  • Аляксандар Лукашэнка — 24%
  • Канстытуцыйны суд — 23%
  • Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва — 22%
  • Савет Міністраў (урад) — 22%
  • Органы дзяржбясьпекі — 22%
  • Мясцовыя органы ўлады — 21%
  • Судовыя органы — 20%
  • Афіцыйныя прафсаюзы — 20%
  • Пратэстанцкая царква — 18%
  • Нацыянальны сход — 18%
  • Дзяржаўныя СМІ — 16%
  • Цэнтральная выбарчая камісія — 15%

Паводле апошняга перапісу, у Беларусі амаль 78% насельніцтва жыве ў гарадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG