Палітвязьню, каардынатару «Эўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю выставілі яшчэ адно абвінавачаньне.
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», у зьняволеньні актывісту абвясьцілі пра дадатковыя абвінавачаньні паводле артыкулу, які яму ўжо выстаўлены — ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне гэтай дзейнасьці).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Яўгена Афнагеля не адпусьцілі на пахаваньне бацькіЯўгена Афнагеля затрымалі 25 верасьня мінулага году, дзеля гэтага сілавікі выламалі дзьверы ў кватэры. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). Такім чынам, да часткі 2-й дадалі яшчэ і 3-ю.
Нядаўна ў Яўгена памёр бацька, але яму не дазволілі зь ім разьвітацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць палітвязьняў у Беларусі вырасла да 226 чалавекп