Ініцыятыва By_Pol працягвае расьсьледаваньне па факце гібелі Рамана Бандарэнкі. Тэлеграм-канал ініцыятывы апублікаваў новыя зьвесткі ў справе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта неабвержныя доказы гвалтоўнай сьмерці»,— сястра Рамана Бандарэнкі пра расьсьледаваньне BYPOLПраверка па сьмерці Бандарэнкі зацягваецца, бо сьледчыя ў ягонай справе ня могуць адшукаць адну зьніклую экспэртызу.
У паведамленьні гаворыцца, што экспэрты праявілі прынцыповасьць і ў заключэньні падалі праўдзівыя зьвесткі аб мэханізьме прычыненьня цялесных пашкоджаньняў і прычынах сьмерці мужчыны, што не задавальняе Генэральную пракуратуру, якая праводзіць праверку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу журналісткі Барысевіч і лекара Сарокіна, якія паведамілі, што Раман Бандарэнка быў цьвярозы, перадалі ў судНовыя дадзеныя расьсьледаваньня By_Pol сьведчаць, што на вышэйшым узроўні вырашылі прыцягнуць «больш ляяльных экспэртаў», гатовых зьмяніць вынікі экспэртызы. Што і зрабілі.
Аднак пасьля экспэртызы вынікі робяцца ў двух асобніках, адзін накіроўваецца таму, хто прызначаў экспэртызу, другі застаецца ў таго, хто яе праводзіў. Ініцыятыва мае зьвесткі пра тое, што асобнік, накіраваны ініцыятару экспэртызы, зьнік.
«У сувязі са стратай падпісанага і зарэгістраванага ў належным парадку заключэньня экспэрта падмяніць вынікі немагчыма, бо ў любы момант можа „ўсплыць“ першапачатковы асобнік», — тлумачаць удзельнікі ініцыятывы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL правёў сваю праверку сьмерці Рамана Бандарэнкі. Што яна дала новагаНа мінулым тыдні By_Pol назваў імёны тых, хто можа мець дачыненьне да трагічнай сьмерці Рамана Бандарэнкі. У якасьці доказу там апублікавалі білінгі тэлефонаў названых людзей.
У сваёй новай публікацыі ініцыятыва пацьвярджае прысутнасьць мэдыка Алены Казак з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі ў раёне «плошчы Перамен» у час, калі там зьбілі і выкралі Рамана Бандарэнку. Паведамляецца, што яна стэлефаноўвалася з Жанетай Волчак, імя якой ужо было ў сьпісе меркаваных удзельнікаў выкраданьня Бандарэнкі. Алену Казак дадалі ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўніца БТ Ганна Эйсмант абвергла сваю прысутнасьць падчас інцыдэнту з затрыманьнем Рамана Бандарэнкі. Яе словы праверылі